26 верасня 2024 года ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбудзецца адкрыццё выстаўкі творчасці сям’і Дубовік “Таямніцы майстэрства”

На выстаўцы творчай дынастыі прадстаўлена каля 60 работ рознай тэматыкі, якія прадстаўляюць жыццё беларускага народа, яго побыт, абрады, святы ў тэхніках кірамікі, жывапісу, выцінанкі
Падчас адкрыцця выстаўкі ўпершыню пачне работу  сувенірная лаўка, дзе кожны ахвочы можа набыць унікальныя беларускія сувеніры ручной працы.
Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 26 верасня 2024 года а 15.00 па адрасе: г. Гродна, вул. Савецкая, 8.