Адкрыццё выстаўкі шматслойнай мастацкай вышыўкі памяці гродзенскага майстра Аляўціны Герасіфаўны Кавалеўскай “Паэзія ў нітках”

17 студзеня 2023 года ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбудзецца адкрыццё выстаўкі шматслойнай мастацкай вышыўкі памяці гродзенскага майстра Аляўціны Герасіфаўны Кавалеўскай “Паэзія ў нітках”.

Аляўціна Герасімаўна Кавалеўская (1927-2013 гг.) валодала ўнікальным талентам з дапамогай іголкі і россыпу рознакаляровых нітак вышываць незвычайныя карціны, якія нікога не пакідаюць абыякавымі. Шматслойная мастацкая вышыўка Аляўціны Герасімаўны адрозніваецца неардынарнай тэхналогіяй вышыўкі і незвычайным спалучэннем сінтэтычных нітак вытворчасці Гродзенскага прадпрыемства «Хімвалакно». Яна змешвала іх, нібы мастак, фарбы, а каб дасягнуць патрэбных ёй блікаў або колераў, часам накладвала на палатно да 8 слаёў нітак.

У экспазіцыі выстаўкі будзе прадстаўлена 18 работ майстра з фондаў Гродзенскага АМЦНТ.