35 гадоў споўнілася залескай “Батлейцы”

Народны тэатр лялек “Батлейка”, што працуе пры Залескім доме культуры Смаргонскага раёна, сёлета адзначае 35-годдзе з дня свайго стварэння. З нагоды юбілею ў аграгарадку адбылася ўрачыстасць, якая сабрала ўсіх, хто на розных этапах меў дачыненне да лялечнага тэатра. Пачэсным госцем стаў адзін з яго заснавальнікаў – Аляксандр Лось – чалавек, пры якім калектыў атрымаў найменне “народны”.

Залеская батлейка, па словах вядучага метадыста па тэатральным жанры Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці А.Л. Рабцавай, з’яўляецца адным з лепшых творчых калектываў вобласці. Госці шчыра жадалі кіраўніку і артыстам цікавага творчага пошуку, новых поспехаў і здзяйсненняў.

Па матэрыялах Смаргонскай раённай газеты «Светлы шлях»: Таццяна Чарняўская (фота аўтара)