Абласны семінар работнікаў культуры. У Іўі абмяркоўваюць арганізацыю работы з людзьмі сталага ўзросту

Сёння ў 11 гадзін раніцы ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу распачаў сваю работу двухдзённы абласны семінар дырэктараў РЦКНТ, Цэнтраў (Дамоў, Палацаў) культуры раённых цэнтраў і горада Гродна, кіраўнікоў аддзелаў метадычнай работы РЦКНТ па тэме: “Арганізацыя дасуга людзей сталага ўзросту ў клубных установах Гродзенскай вобласці” .

У фае Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу гасцей сустрэла выставы літаратуры на тэму, якая з’яўляецца знакавай для Іўеўшчыны  – “Іўеўская зямля – сузор’е народаў, релігій, культур”. Адкрылі семінар намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Віктараўна Куратчык і намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Таццяна Уладзіміраўна Грыгаран.

Аб рабоце з людзьмі сталага ўзросту ў рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння ўстаноў сацыяльнага накірунку Іўеўскага раёна расказала ўдзельнікам семінара намеснік старшыні  Іўеўскага райвыканкама Лідзія Вайцехаўна Носуль. Рабоце ўстаноў культуры Іўеўскага раёна са сталым насельніцтвам прысвяціла сваё выступленне намеснік начальніка адддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Вацлаваўна Кішкель.

Было што сказаць іўеўчанам і пра арганізацыю вольнага часу людзей сталага ўзросту ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Гэтая дзейнасць вядзецца на патрэбным узроўні, аб чым і паведаміла ўдзельнікам семінара Лілія Францаўна Кішкель — загадчык аддзела народнай творчасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу. Як вядома, сапраўдным і дзейсным цэнтрам работы з грамадзянамі “залатога” узросту стаў Іўеўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыянальнага абслугоўвання насельніцтва. У прыватнасці, яго аддзяленне дзённага знаходжання людзей сталага ўзросту.

Аб набытках сумеснай з культурай работы з гэтай катэгорыяй людзей, аб іх псіхалагічнай падтрымцы павяла гаворку загадчык аддзялення Марыя Мікалаеўна Васюкевіч. Паслухаўшы гаспадароў, да абмеркавання тэмы, якая была вынесена на семінар, далучыліся і госці. Рэалізацыі сацыяльна-культурных праектаў у рабоце са сталымі людзьмі, а таксама культурнаму абслугоўванню вольнага часу насельніцтва сталага ўзросту ў аддаленых і маланаселеных пунктах прысвяцілі свае выступленні дырэктар Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Аксана Аляксееўна Грынцэвіч, вядучы метадыст Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Вольга Раманаўна Троцкая,  загадчык аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Уладзіміраўна Лукіянец.

А 12-й гадзіне ўдзельнікаў семінара чакала сустрэча  з гісторыяй і днём сённяшнім горада і раёна, якія гасцінна прынімаюць іх гэтымі чэрвеньскімі днямі. Яны мелі магчымасць наведаць адкрыццё выставы з прыватнага музея Івана Мечыслававіча Буйко “Старонкі гісторыі роднага краю”, пагутарыць аб раскрыцці творчых здольнасцей у рамках рэалізацыі праектаў на прыкладзе іўеўскага раённага краязнаўчага праекта  “Гісторыя. Падзеі. Людзі”.

Шмат цікавых, творчых, крэатыўных мерапрыемстваў  зроблена ў гэтым накірунку (прадстаўленні, вечары-партрэты знакамітых людзей малой радзімы і г.д.). “Майстар-класы па традыцыйных рамёствах (пляценне паясоў, прадзіва, мастацкая апрацоўка дрэва), як адна з форм работы са сталымі людзьмі, вопыт клуба майстроў народнай творчасці “Скарбніца” — тэма выступлення загадчыка аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Ірыны Рэгінальдаўны Смірновай. Выстава “Святло чалавечай душы” нібы паглыбіла прысутных у свет цудоўных, творчых захапленняў ўдзельнікаў клуба.

У самотным лесе ўрочышча Стоневічы ўдзельнікаў семінара сустрэла цішыня. А шапаценне лістоты высокіх дрэў здавалася расказам пра трагічную старонку ў гісторыі  горада, былога мястэчка. Наведванне мемарыяльнага комплексу на месцы гібелі яўрэйскай абшчыны  Іўя, прымеркаванае  да Дня  ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны стала суправаджэннем расказа дырэктара Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Святланы Аляксандраўны Ракець аб экскурсіях, паездках па гістарычных месцах раёна, вобласці і краіны сталых людзей — як адным з накірункаў арганізацыі іх вольнага часу. 

Анімацыйная праграма “Камяні памяці” народнага тэатра гульні “Зялёны фургон” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу зрабіла вялікае эмацыянальнае афармленне тэмы і моцнае ўздзеянне на ўдзельнікаў семінара. Да мэмарыяла ляглі кветкі памяці. А 15-й гадзіне гасцей горада і раёна  прымала ўстанова культуры аграгарадка Трабы.

Загадчык аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы Міхаіл Станіслававіч Калышка і загадчык інтэграванай бібліятэкі-філіяла аграгарадка Трабы Святлана Генрыхаўна Макуцэвіч  расказалі аб рабоце па развіццю мастацка- творчых здольнасцей сталых людзей, аб традыцыйных і інавацыйных формах і метадах работы з дадзенай катэгорыяй насельніцтва. Наступным прыпынкам  вучобы і  карыснай размовы культработнікаў вобласці стаў аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы гарадскога пасёлка Юрацішкі.

Рэалізацыя сацыяльна-культурнага праекта “Актыўнае даўгалецце”. Знаёмства з дзейнасцю клуба сталых людзей “Залатая пара”, прэзентацыя ўдзельнікамі клуба выставы — дэгустацыі “Моц смаку” — такую цудоўную праграму прапанавалі сваім калегам творчыя і няўрымслівыя культработнікі з Юрацішак разам са сваім загадчыкам аддзела Аленай Вацлаваўнай Гурынай. 

Да мэмарыяла ляглі кветкі памяці.

А 15-й гадзіне гасцей горада і раёна  прымала ўстанова культуры аграгарадка Трабы. Загадчык аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы Міхаіл Станіслававіч Калышка і загадчык інтэграванай бібліятэкі-філіяла аграгарадка Трабы Святлана Генрыхаўна Макуцэвіч  расказалі аб рабоце па развіццю мастацка-творчых здольнасцей сталых людзей, аб традыцыйных і інавацыйных формах і метадах работы з дадзенай катэгорыяй насельніцтва.

Наступным прыпынкам  вучобы і  карыснай размовы культработнікаў вобласці стаў аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы гарадскога пасёлка Юрацішкі. Рэалізацыя сацыяльна-культурнага праекта “Актыўнае даўгалецце”. Знаёмства з дзейнасцю клуба сталых людзей “Залатая пара”, прэзентацыя ўдзельнікамі клуба выставы — дэгустацыі “Моц смаку” — такую цудоўную праграму прапанавалі сваім калегам творчыя і няўрымслівыя культработнікі з Юрацішак разам са сваім загадчыкам аддзела Аленай Вацлаваўнай Гурынай. Наведаць Іўеўскі раён і мінуць Геранёны проста немагчыма.

Месца, дзе ўсё ахутана гісторыяй і легендамі, дзе засталіся сведкі сівой даўніны, дзе нейкі час жыла самая прыгожая і таямнічая пані беларускага Сярэднявечча Барбара Радзівіл, зараз годна прадстаўляюць работнікі культуры аграгарадка Геранёны. На абласны семінар яны падрыхтавалі прагляд і абмеркаванне раённага занальнага агляду творчасці сярод удзельнікаў клубаў сталых людзей “Таленты залатога ўзросту” (у рамках раённага культурна-творчага праекта “Людзі пажылыя – сэрцам маладыя”).

У тэму ўвялі гасцей загадчык аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны Уладзіслава Лянгінаўна Грынюк і загадчык сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры Юзэфа Эдвардаўна Старасціна. Наведванне помніка архітэктуры ХVІ ст. касцёла Святога Мікалая было прыемным і пазнавальным завяршэннем візіту ў Геранёны.

Па матэрыялах Іўеўскай раённай грамадска-палітычнай газеты “Іўеўскі край”