Адкрытае паседжанне клуба “Грані”

24 мая ў народным клубе творчай інтэлігенцыі “Грані” Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбылося адкрытае паседжанне клуба з цыклу  “Гітара ад класікі да джаза”. “Незабыўныя мелодыі The Beatles”, дзе прагучалі кавер-версіі вядомых песен The Beatles у выкананні гурта «НARD BLUES SHOT»;

-Сяргея Шуцкага

— інструментальныя аранжыроўкі на песні The Beatles у выкананні Аляксандра Закрэўскага;

Якасны жывы гук (гукааператар В.Кавальчук), добрае выкананне, зрабіла вечарыну сапраўднай падзеяй для аматараў гурта The Beatles

Напрыканцы гледачы задавалі пытанні музыкам і кіраўніку клуба “Грані”, што адпавядала клубнаму фармату паседжання і рабіла сустрэчу простай і сяброўскай.