Адкрыты раённы фестываль народных традыцый і мастацтваў “Песні Воранаўшчыны маёй” прайшоў у гарадскім пасёлку Радунь

На беларускай, рускай, польскай, літоўскай, яўрэскай, украінскай, цыганскай, армянскай мовах гучалі шчырыя прывітанні і пажаданні сабраўшымся на свята.

Працавітасці і творчасці варанаўчанам  не пазычаць! Гэта яскрава падкрэсліў конкурс на лепшы дажыначны сноп “Залатыя каласы”, а таксама конкурс на на лепшае нацыянальнае падвор’е.  І ў першым, і ў другім конкурсах цяжка было вызначыць лепшых, але конкурс ёсць конкурс. Самы прыгажэйшы і багацейшы сноп падрахтавалі супрацоўнікі Місявічскага сельвыканкама. А самым пявучым і вясёлым падвор’ем прызнана ўкраінскае, на якое ласкава запрасілі работнікі Нацкай і Доцішскай устаноў культуры.

З задавальненнем паслухалі гледачы і песні ў выкананні народнях ансамбляў “Лявоны”, “Зараніца” і аматараў з усіх куточкаў Воранаўшчыны, дружна апладыравалі артыстам з Лідскага і Іўеўскага раёнаў. Воклічам “брава” былі сустрэты  знакамітыя радунскія “Салавейкі” і шоу-балет  “Феерыя” з Мінска.

Па матэрыялах сайта Воранаўская газета