Артысты Універсітэта Залатога Веку выступілі на сцэне Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці

Вечарына ў рамках адкрытага пасяджэння народнага клуба творчай інтэлігенцыі “Грані” Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці на гэты раз сабрала ў зале прыхільнікаў Мельпамены. 14 красавіка на сцэне выступіў тэатральны калектыў УЗВ (Універсітэта Залатога Веку) і прадставіў на суд гледачоў спектакль “Сказ про Федота-стрельца, удалого молодца” па аднайменнай казцы-паэме Л.Філатава.

Ва ўступным слове кіраўнік клуба А. Закрэўскі зрабіў гістарычны экскурс  у часы, калі была напісана гэтая казка… А быў гэта бурлівы і няпросты час пачатку вялікіх грамадскіх і палітычных змен, пачатку галоснасці, перабудовы і ў хуткім часе знікнення з карты свету СССР. Тады “Сказ про Федота-стрельца, удалого молодца” прагучаў як сапраўдны выбух іранічнага гумару для грамадства. Л.Філатаў па-майстэрску здолеў перадаць настрой людзей, зберагаючы пры гэтым стыль народнай казкі. Твор не страчвае актуальнасці і па сённяшні дзень.

Артысты-аматары аказаліся вельмі здольнымі і таленавітымі. У зале час ад часу гучаў смех і апладысменты ўдзячных гледачоў. Прыгожыя тэатральныя касцюмы, арыгінальнае музычнае суправаджэнне, цікавыя сцэнічныя вобразы – усё гэта стварала непаўторную казачную атмасферу! У спектаклі былі задзейнічаны:

ФядотСвятлана Елісеева
Маруся – Таццяна Іванова
ЦарВалерый Дзенісевіч
Генерал – Уладзімір Рунге
ЦарэўнаВольга Паўлава
Нянька – Наталля Жадзько
Баба ЯгаЛіля Грыгарук
Скамарох-пацешнік – Ала Дзенісенка
Ідэя і літаратурная апрацоўкаСвятлана Елісеева
Тэатральныя касцюмы і музычнае суправаджэннеАла Дзенісенка