Астраўчанка Паліна Мамонава трапіла ў лік лепшых на “Пакаленні творчасці”

Для Паліны гэта быў дэбют.

Яшчэ адна зорачка зазіхацела на творчым небасхіле талентаў Астравеччыны: шасцігадовая спявачка Паліна Мамонава, якая займаецца ў выкладчыка вакальнай студыі “Вясёлыя ноткі” раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Веры Сходкінай, атрымала Дыплом лаўрэата ІІІ ступені на міжнародным фестывалі-конкурсе “Пакаленне творчасці” (Екацярынбург).
Конкурс праводзіўся ў звыклым з-за каронавіруса фармаце: удзельнікі дасылалі відэа выступлення на ўказаную электронную пошту і чакалі адказу з вердыктам журы, расказвае  ostrovets.by. Юная астраўчанка выканала песню “Маленькі караблік” з рэпертуара Ксеніі Сітнік. Дарэчы, для Паліны гэта быў дэбют на міжнародным узроўні – дзяўчынка займаецца ў вакальнай студыі з верасня і за гэты час паспела паўдзельнічаць толькі ў абласным фестывалі дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей”.