Аткрыццё выстаўкі

Шаноўныя гродзенцы! Упэўнены, што шчыра рыхтуючыся да калядна-навагодніх святаў, да вас штодня наведваюцца госці, прыяджаюць родныя, заходзяць сябры. У гэтыя зімова-казачныя дні за бяседай, мы, канечне ж, прыпамінаем дзяцінства, дзе жывая елка была ўпрыгожана цацкамі того часу. З такой нагоды гродзенская сям’я Зубакіных дзеліцца сваёй прыватнай калекцыяй старых елачных цацак і старынных паштовак. Навагодняя экспазіцыя месціцца ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці па вул. Савецкая,8. І яшчэ адна святочная неспадзяванка: завітаўшы да нас, вы зможыце адразу наведаць аж тры выставачныя экспазціі на навагодняю тэматыку!
Заходзьце, калі ласка!
Чакаем вас штодня з 9:00 да 17:00. Выхадныя дні: субота, нядзеля.