Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр драмы і камедыі “Славуціч” дзяржаўнай установы культуры “Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры”

 

Год стварэння: 1970
Мастацкі кіраўнік: Вячаслаў Мікалаевіч МАКУЦЬ

 

Аснову рэпертуару тэатра драмы і камедыі “Славуціч” складаюць драматычныя творы класікаў сусветнай, рускай і беларускай драматургіі, а таксама сучасных аўтараў, шматлікія тэатралізаваныя прадстаўленні, урыўкі з п’ес і інсцэніроўкі празаічных і паэтычных твораў беларускай літаратурнай скарбонкі.

Калектыў налічвае 28 удзельнікаў ва ўзросце ад 12 да 60 гадоў. Пры тэатры дзейнічае падрыхтоўчая група. Паміж вопытнымі акцёрамі і пачаткоўцамі існуе  пераемнасць. Юныя артысты крок за крокам стараюцца дасягнуць  новых творчых перамог.

Многія ўдзельнікі “Славуціча” сталі акцёрамі Магілёўскага і Гродзенскага абласных драматычных тэатраў. Калектыў неаднойчы стаў лаўрэатам абласнога фестывалю тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы”, прадставіў сваю творчую дзейнасць у Расіі і Латвіі. Ганаровае званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” тэатру было нададзена ў 2007 годзе.

Паспяховыя выступленні калектыву перад разнастайнай аўдыторыяй спрыяюць аб’яднанню яго ўдзельнікаў, абуджаюць у іх цікавасць да тэатра і творчасці. Руплівая праца кіраўніка і індывідуальны падыход да кожнага артыста дазваляюць калектыву пастаянна заваёўваць новыя творчыя вяршыні тэатральнай дзейнасці.