ФОТАФАКТ. Дзень рыбака прайшоў у Кямелішках Астравецкага раёна

Сёлета, як і штогод, свята вёскі ў Кямелішках распачалі рыбакі на мясцовай сажалцы, якія спаборнічалі ў конкурсе на лепшы ўлоў.

Прадоўжылася дзейства на пляцоўцы ля вадаёма – вядома ж, галоўнымі дзеючымі асобамі ў ім былі тыя, хто ў “тэме” – рыбалкі. На сцэне вядучыя, старшыня Рытанскага сельсавета Рыгор Цэйка і першы сакратар райкама БРСМ Віялета Алексеявец з дапамогай самаго Няптуна віталі аматараў ціхага палявання. Страчанскія госці расказвалі рыбацкія байкі. Удзельнікі конкурсу на самую смачную юшку прапанавалі гасцям свята ацаніць іх кулінарнае майстэрства.

Малечу вабілі надзіманыя горкі, батуты, а таксама магчымасць пакіраваць сапраўднай пажарнай машынай і пагуляць з выратавальнікамі ў бяспечныя гульні.

Добры настрой гледачам дарылі артысты мясцовага аддзела культуры і вольнага адпачынку і іх калегі з нашага раёна.

13.jpg

7.jpg

6.jpg

10.jpg

11.jpg

3.jpg

4.jpg

1.jpg

9.jpg

2.jpg

5.jpg

«Астравецкая праўда»