Грыбная феерыя панавала ў г.п. Юрацішкі Іўеўскага раёна

23 верасня ў г.п. Юрацішкі прайшло свята “Грыбная феерыя”. Восень залатая сабрала ўсіх грыбнікоў, прыхільнікаў грыбных страў і аматараў цікавага адпачынку. Адкрыў свята старшыня Юрацішкаўскага сельвыканкама С.К. Казановіч, які пажадаў прысутным добрага настрою, сонечнага надвор’я і прыемных уражанняў ад сустрэчы.

Творчы калектыў аграгарадка падрыхтаваў забаўляльную праграму “На грыбной паляне”, выстаўку “Дары лесу” і насычаны канцэрт. Падчас свята адбыўся раённы арт-конкурс на лепшы касцюм “Грыбны парад”. Удзельнікі конкурснай праграмы афармлялі кошыкі і частавалі стравамі з выкарыстаннем дароў лесу. Узначаліў вясёлы парад юрацішкаўскі Баравік, які і стаў пераможцам конкурсу. Канцэртнымі выступленнямі радавалі гледачоў творчыя калектывы Воранаўскага і Карэліцкага раёнаў.

Галерея не найдена!