ХІІI Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”

28 мая 2022 года ў г. Мінску, на тэрыторыі Верхняга горада, адбыўся ХІІI Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”.

У гэтым годзе ў фестывалі прынялі ўдзел майстры народнай творчасці з Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Карэліцкага, Навагрудскага, Свіслацкага, Слонімскага, Шчучынскага раёнаў і г.Гродна.

На сцэнічнай пляцоўцы свята выступіў народны ансамбль песні “Гарадніца” ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”.

Па выніках фестывалю лепшыя майстры ад Гродзенскай вобласці сталі лаўрэатамі ў 4 намінацыях.

Віншуем пераможцаў!

Дыплом І ступені – майстар па выцінанцы-выбіванцы Наталля Клімко з Навагрудскага раёна;

Дыплом І ступені – майстар па карункапляценні Таісія Крупіца з Навагрудскага раёна;

Дыплом І ступені – майстар па вышыўцы Алена Міхед з Слонімскага раёна;

Дыплом І ступені – майстар па саломапляценні Тамара Касьян з Бераставіцкага раёна.