Кола брэндавых мерапрыемстваў сёлета адкрыла свята бліноў «Бліны з ранку і ў абед – будзем жыць усе без бед» у аг. Пераганцы Воранаўскага раёна

24 лютага на Воранаўшчыне адбыўся сапраўдны блінны фэст! Брэндавае мерапраемства зноў адкрыла кругазварот ужо знаёмых свят.

Пад гарачыя апладысменты сустракалі гаспадара дня – Бліна, які прыехаў на прыгожай брычцы. Дзяўчынкі ў нацыянальных касцюмах частавалі ўсіх прысутных апетытнымі прысмакамі. Тэматычныя падворкі, гульнёвыя праграмы, конкурсы гаспадынь і гаспадароў, яскравыя песенныя выступленні не толькі Воранаўскага, але і Іўеўскага раёнаў, заліхвацкія танцы, спаборніцтва ў веданні прыпевак – весела і смачна было ўсім!

Кульмінацыйны момант свята – узнагароджанне пераможцаў у конкурсе “Самая лепшая гаспадыня па выпечцы бліноў”. Якіх толькі блінных шэдэўраў не прадставілі пераганцаўскія жанчыны! Канцэртная праграма “Спяваем для вас” калектыву аматарскай творчасці Іўеўскага раёна закружыла ў танцы вясёлых гасцей і выклікала шквал пазітыўных эмоцый!

Па матэрыялах выдання «Воранаўская газета»