Курыныя забегi, квэст-гульнi i вялiкi кiрмаш. Як прайшло Свята пісанкі

З пажаданнямі добрага настрою да ўсіх гасцей і жыхароў свята звярнуліся пачэсныя госці : старшыня Сапоцкінскага сельсавета Андрэй Садкоўскі, начальнік аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама — Таццяна Кузьма, ксёндз — Абухоўскі Антоній і настаяцель царквы пасёлку — Мікалай Гайдук.

Ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы», народны тэатр народнай песні «Матуліна песня», хор «Cantante Domino» і ансамбль народнай песні «Polne kwiaty» падаравалі ўсім сваю творчасць і добры настрой.

Самыя маленькія ўдзельнікі свята прынялі ўдзел у квэст-гульнях, конкурсах і «курыных забегах».

Выязны гандаль, атракцыёны, выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, шмат пачастункаў і добры настрой гасцей свята — зрабілі яго гучным і вясёлым.

https://rgazeta.by/ru/culture/kurynyya-zabegi-kvest-gulni-i-vyaliki-kirmash-yak-prajshlo-svyata-psank.html