Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры запрашае на выстаўку “Жанчына-чараўніца”!

“Жанчына-чараўніца” – так называецца выстаўка, прысвечаная таленавітым жанчынам Лідчыны ў гонар 8 Сакавіка. У багатай экспазіцыі ўжо сёння можна ўбачыць прыгожыя рэчы, сувеніры, упрыгожванні для дома, падарункі, старанна і з любоўю зробленыя жаночымі рукамі. Традыцыйная выстаўка праходзіць ужо ў пяты раз. Сёлета яна сабрала работы, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вышыўка, вязанне, лапікавае шыццё, пляценне з папяровых трубачак, аўтарская лялька ручной работы, фларыстыка і інш.

Наведвальнікі не толькі атрымаюць прыемныя ўражанні напярэдадні Дня жанчын, але і змогуць набыць падарункі для сваіх родных і блізкіх!

Чакаем усіх па адрасе: г. Ліда, вул. Савецкая, д. 12, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры (будынак былога кінатэатра «Кастрычнік»).
Час працы: аўторак – субота, 8:30-17:30.

Выстава будзе працаваць да 20 сакавіка.