Лылойцiнскi дом культуры Смаргонскага раёна прадставiў сваю праграму на агляд-конкурс “Распахнем акенца творчасцi”

У цікавай форме прадставілі сваю канцэртную праграму ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці Лылойцінскага дома культуры Смаргонскага раёна. Юныя вядучыя гарталі “Лылойцінскі каляндар” і чыталі ўласныя вершы, прысвечаныя кожнаму месяцу года.

У музычна-літаратурнай праграме выступілі ўдзельнікі гуртка сольных спеваў, дзіцячы вакальны гурт, юныя танцоры. Міхаіл Гладушка з Нястанішак выканаў раманс “Колокольчик”. Добрыя вакальныя дадзеныя прадэманстравалі Анастасія Сінкевіч і Павел Сайковіч. Байку пра інтэрнэт прачытала Галіна Свірская.

Працяглымі апладысментамі віталі гледачы выступленні Наталлі Емяльян, Наталлі Тапуць, Галіны Корвель.

З матэрыялаў газеты «Светлы шлях» (падрабязней)