На Навагрудчыне прайшла духоўна-асветніцкая акцыя “Велікодны дабравест”

20 красавіка духоўна-асветніцкая акцыя “Велікодны дабравест” прайшла ў аг. Ладзенікі і аг. Пятрэвічы Навагрудскага раёна, галоўная мэта якой –  духоўна-маральная асвета чалавека, знаёмства дзяцей і падлеткаў з культурнай спадчынай Беларусі.

Асаблівы, святочны настрой дарылі ў гэты дзень усім прысутным удзельнікі народнага хора ветэранаў вайны і працы “Радасць” Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама  ўдзельнікі творчых калектываў з аг. Пятрэвічы і аг. Ладзенікі. Песні і танцы, вершы і музычныя кампазіцыі былі прысвечаны святу дабра, любові і міласэрнасці – Вялікадню.

Удзельнікі гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Ладзенікскага сельскага Дома культуры падрыхтавалі выстаўку “Пасхальная радасць”. У акцыі прынялі ўдзел дзеці і дарослыя, школьнікі і людзі сталага ўзросту. Светлае свята на Навагрудчыне прыйшло ў кожны дом!

Юлія Галянеўская,

метадыст аддзела метадычнай работы ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”