Нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Стравы з таркаванай бульбы»

13 мая 2022 года на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь разгледжанна пытанне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя) – традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці”. Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны адлюстроўвае багатую, яскравую, самабытную народную спадчыну, звязаную з асаблівасцямі харчавання. Носьбіты традыцыі і маладыя гаспадыні Гродзеншчыны прадставілі для дэгустацыі “дранікі”, “бульбяныя бліны” Іўшчыны і Лідчыны, “банды на дубовых лісцях” з аг. Юбилейны Ваўкавыскага раёна, “бульбяную бабку” з аг. Адэльск Гродзенскага раёна.

Гастранамічны турызм у нашай краіне перш за ўсё асацыіруецца з дранікамі і іншымі стравамі з бульбы. Паўсвету даказвае, што дранікі – іх нацыянальная страва. Аднак сапраўды нацыянальнай стравай дранікі сталі менавіта ў Беларусі

На сённяшні дзень пераважае навучанне традыцыям прыгатавання дранікаў і бульбяных бліноў праз сям’ю, ад пакалення да пакалення. Немалаважная роля належыць работнікам культуры, якія праз комплексную сістэму даследвання, захавання і папулярызацыі традыцыйнай культуры надаюць значную ўвагу асаблівасцям рэгіянальнай кухні Гродзеншчыны.