Народная дэгустацыя, майстар-класы і экслюзіўны хэндмэйд. «Казюкі» вяртаюцца ў Гродна

Кірмаш «Казюкі» ужо больш за 20 гадоў праходзіць у Гродна. Праводзіцца ён ў гонар Святога Казіміра – апекуна рамеснікаў і майстроў.

У гэтым годзе гасцей запрашаюць на плошчу Леніна, дзе адначасова гасцей чакаюць рамеснікі з Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі, а таксама майстры з усёй рэспублікі.

Кожны жадаючы можа паўдзельнічаць у забаўляльных майстар-класах і стварыць сваімі рукамі дзіўныя творы мастацтва. Таксама на кірмаше можна ўбачыць аматараў эксклюзіўных рэчаў ручной работы, знайсці вырабы зрозных матэрыялаў. Напрыклад, гліны, саломы, скуры, металу, пацерак – варта памятаць, што кожная рэч зроблена рукамі майстра. І гэта непаўторны эксклюзіў.

Вядома ж свята не абыдзецца без вясёлай забаўляльнай праграмы, магчымасці прымерыць на сябе сярэдневяковую прафесію, а таксама дэгустацыі незвычайных напояў на травах, ягадах і мёдзе.

Што? свята рамеснікаў «Казюкі».

Дзе? Гродна, плошча Леніна.

Калі? 1 сакавіка 10.00.