БЛИЖАЙШИЕ МЕРОПРИЯТИЯ
28.02.2018
Запрашаем на выстаўку студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Святло нашае душы”! (працуе на працягу лютага 2018 г.)

Да канца лютага 2018 г. у выставачнай зале ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” (г. Гродна, вул. Савецкая, 8) будзе працаваць абласная выстаўка студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Святло нашае душы”, якая прымеркавана да XVII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”.

У экспазіцыі прадстаўлена больш 50 работ удзельнікаў узорных і народных студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Гродзенскай вобласці, народнай кінафотастудыі Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку і аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці “Каляровая альтанка” Навагрудскага Раённага Цэнтра рамёстваў.

Незвычайная выстаўка ўражвае разнастайнасцю мастацкіх накірункаў і тэхнік (жывапіс, графіка, выцінанка, выцінанка-выбіванка, аплікацыя саломкай і берастой, кераміка, тэкстыль, батык, дэкупаж, фларыстыка і інш.). У работах адлюстраваны шырокі светапогляд адораных дзяцей і падлеткаў, іх стаўленне да нязменных духоўных каштоўнасцей і багатага ўнутранага свету чалавека. Кожны твор напоўнены дзіцячай  непасрэднасцю, неверагоднай шчырасцю і цеплынёй.

  Версия для печати
01.03.2018
Что можно посмотреть и посетить в Гродненской области с 12 по 18 февраля?
14.02.2018
«БЛИН-PARTY» на Августовском канале (17 февраля, шлюз «Домбровка»)
Страницы

тел.: 72 27 04
e-mail:onmcnt@tut.by

ГУК «Гродненский ОМЦНТ»
230025 г. Гродно, ул. Советская, 8 »
УНП 500441301

Создание сайта-Сайтодром 2013 - 2017

Яндекс.Метрика