БЛИЖАЙШИЕ МЕРОПРИЯТИЯ
07.12.2017
Фотавыстаўка па старонках рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”

12 снежня 2017 года ў фае Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці ў рамках абласнога семінара дырэктараў РЦКНТ адкрыецца фотавыстаўка па старонках рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, які прайшоў 26 жніўня 2017 года на Аўгустоўскім канале.

На мастацкіх фатаграфіях – яскравыя ўдзельнікі фестывалю: майстры народнай творчасці, фальклорныя калектывы, носьбіты элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем усіх аматараў традыцыйнай культуры яшчэ раз перажыць незабыўныя моманты ўнікальнага свята!

 

Фотавыстаўка працягнецца да лютага 2018 г.

Час працы: 9:00 – 17:00 (акрамя выхадных).

Даведкі па тэлефоне: 74-04-48, Пятрук Андрэй Пятровіч

 

ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” (г. Гродна, вул. Савецкая, 8)

  Версия для печати
06.12.2017
Театрализованное новогоднее представление "Зімовыя забавы на Аўгустоўскім канале"
20.11.2017
Областной отборочный тур XII Республиканского фестиваля национальных культур в Лиде
Страницы

тел.: 72 27 04
e-mail:onmcnt@tut.by

ГУК «Гродненский ОМЦНТ»
230025 г. Гродно, ул. Советская, 8 »
УНП 500441301

Создание сайта-Сайтодром 2013 - 2017

Яндекс.Метрика