НОВОСТИ
28.11.2017
Піліпаўскія вячоркі ў Лідзе

Некалі з наступленнем перадкаляднага посту (Піліпаўскі пост у праваслаўных, Адвэнт – у католікаў) традыцыйна ладзіліся так званыя піліпаўскія вячоркі – жаночыя працоўныя вечары, прысвечаныя ў асноўным прадзенню. Паводле народнай мудрасці, “што ў Піліпаўку спрадзеш, то ў Вялікі пост сатчэш”.

Вячоркам папярэднічалі запрашэнні. Дзяўчыны і жанчыны павінны былі прынесці з сабой прасніцу і калаўрот. Пралі пад наглядам старэйшай жанчыны ў хаце, якая, апрача ўсяго, гатавала на ўсіх вячэру.

Звычаі піліпаўскіх вячорак сталі асновай для правядзення 25 лістапада ў Лідзе аднайменнага мерапрыемства. Пабыць у атмасферы свята “Піліпаўскія вячоркі”, даведацца, як дзяўчаты і хлопцы мясцовых вёсак праводзілі “папрадухі” або “кудзялькі” (як іх яшчэ называлі ў народзе), можна было і дзецям, і дарослым.

Сцэнічная пастаноўка і анімацыйная праграма перанеслі наведвальнікаў (навучэнцаў ліцэя № 1 г.Ліды) у сівую даўніну беларускай вёскі. Гледачы паспрабавалі свае сілы ў прадзенні, паўдзельнічалі ў забавах, пачаставаліся стравамі традыцыйнай беларускай кухні.

Нашы продкі ўмелі натхнёна бавіць час за працай. Менавіта таму і праграма свята атрымалася надзвычай насычанай, пазнавальнай і запамінальнай.

  

 

  Версия для печати
11.12.2017
Культурно-спортивный праздник «Зимние забавы» в агрогородке Каменный Лог Ошмянского района
05.12.2017
Фестиваль "Летим высоко" - творчество без границ
05.12.2017
З 30 лістапада па 1 снежня ў ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” прайшоў абласны семінар-практыкум спецыялістаў па фальклору і кіраўнікоў фальклорных калектываў вобласці
05.12.2017
Театрализованное представление «Гостья Зима» в аг. Ендриховцы Волковысского района
05.12.2017
В аг. Путришки Гродненского района состоялся районный смотр-конкурс «Вместе против СПИДа»
30.11.2017
Фестываль народнай песні “Варнянскія матывы” ў аг. Варняны Астравецкага раёна
30.11.2017
В аг. Станция Ошмяны Ошмянского района состоялся праздник «Капустные вечёрки»
28.11.2017
Дружба народов – не просто слова
28.11.2017
Народнаму ансамблю народнай песні “Жытніца” – 25 гадоў
Страницы

тел.: 72 27 04
e-mail:onmcnt@tut.by

ГУК «Гродненский ОМЦНТ»
230025 г. Гродно, ул. Советская, 8 »
УНП 500441301

Создание сайта-Сайтодром 2013 - 2017

Яндекс.Метрика