НОВОСТИ
14.02.2018
Насычаны тыдзень у культурным жыццi Iўеўскага раёна

Канец тыдня быў вельмі насычаны культурнымі мерапрыемствамі ў клубных установах Іўеўскага раёна.

Так, 9 лютага 2018 года ў аг. Геранёны адбыўся справаздачны канцэрт калектываў аматарскай творчасці “Жыццё, як песня звонкая”.

У файе ўстановы культуры размясцілася выстаўка вырабаў майстроў і ўдзельнікаў дзіцячых гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У канцэртнай праграме выступілі вядучыя калектывы: народны ансамбль народнай песні “Даўніна”, ансамбль народнай музыкі “Вечарынка”, дзіцячае аб’яднанне аматараў паэзіі “Ліра”, дзіцячы вакальны ансамбль, удзельнікі драматычнага калектыву і гуртка сольнага спеву.

Зімовы вечар стаў цёплым і светлым ад усмешак і апладысментаў аднавяскоўцаў.

10 лютага 2018 гадоў ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшла конкурсна-забаўляльная праграма для моладзі «С любимыми не расставайтесь», прысвечаная Дню святога Валянціна. Для ўсіх гасцей мерапрыемства былі праведзены розныя конкурсы і гульні, у якіх маглі прыняць удзел усе прысутныя і атрымаць памятныя прызы напярэдадні свята ўсіх закаханых. Акрамя забаўляльнай праграмы салістамі Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу была падрыхтавана і праведзена музычная праграма, напоўненая яркімі сучаснымі песнямі.

Усе жадаючыя маглі наведаць выставу творчых работ моладзі «Свет fantasy» і прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі.

  

11 лютага ў аг. Лазлуны 1 з песнямі, карагодамі і шчодрымі пачастункамі сустракалі вясёлае народнае свята – Масленіцу.

Аддзелам культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1 была падрыхтавана цікавая і разнастайная святочная праграма, арганізаваны: тэатралізаванае прадстаўленне, масленічныя гульні, конкурсы, спаборніцствы, спальванне пудзіла Мары, як знака напасцяў і нягод мінулага, святочныя карагоды, частаванне масленічнымі блінамі і гарачым чаем, выступленне дзіцячага фальклорнага ансамбля “Жавароначкі”.

Удзельнікі свята атрымалі добры настрой, зарад бадзёрасці і засталіся задаволены насычанай святочнай праграмай.

  Версия для печати
16.02.2018
Годом малой родины объявлен 2018 год в Беларуси
16.02.2018
В Островце состоялась акция «За любимую Беларусь!»
16.02.2018
В Гродно почтили память воинов-афганцев
15.02.2018
Народна-абрадавае свята “Загаўлiны” прайшло ў аг. Кальчуны Ашмянскага раёна
15.02.2018
Афганистан – память и боль моя. в г. Ивье прошел митинг, посвященный Дню памяти воинов-интернационалистов
14.02.2018
Театрализованная программа «Эпидемия любви» состоялась в аг. Жупраны Ошмянского района
13.02.2018
Свята блiноў “Блiны з ранку i ў абед — будзем жыць усе без бед!” у аг. Пераганцы Воранаўскага раёна
13.02.2018
Как в Ошмянах отпраздновали Масленицу
13.02.2018
Сморгонская масленица блинами и ухой хвастается
Страницы

тел.: 72 27 04
e-mail:onmcnt@tut.by

ГУК «Гродненский ОМЦНТ»
230025 г. Гродно, ул. Советская, 8 »
УНП 500441301

Создание сайта-Сайтодром 2013 - 2017

Яндекс.Метрика