Нядзеля ў Луцкаўлянах: з’елі 15 кілаграмаў ёгурта і выпілі 24 літра малочнага напою

24 чэрвеня ў аграгарадку Луцкаўляны Гродзенскага раёна прайшло свята малака, на якое прыйшло каля тысячы чалавек.

Старшыня СВК ім. Дзеньшчыкова Васіль Свірыд раздаваў грашовыя прэміі і падарункі тым, хто вызначыўся ў сферы жывёлагадоўлі. А супрацоўнікі ААТ “Молочный мир” налівалі напой на малочнай сыроватцы і частавалі ёгуртамі ўсіх жадаючых.

Мерапрыемства праходзіць трэці год. Па традыцыі на яго прыходзяць бацькі з дзецьмі. Для малых арганізоўваюць масу забавак: ад батута і каруселяў да аквагрыма і бяспройгрышнай латарэі. Мамы і таты са сваімі дзецьмі елі папкорн і салодкую вату, слухалі выступленні артыстаў і нават танчылі.

Газета «Перспектива»