Падведзены вынікі абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Казкі і паданні майго краю”

З 10 красавіка па 1 червеня 2018 года ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці працавала абласная выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Казкі і паданні майго краю”. Вынікі мерапрыемства былі падведзены 2 чэрвеня 2018 года падчас Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур на пляцоўцы “Горад майстроў”.

У выстаўцы-конкурсе праняло ўдзел амаль 150 канкурсантаў – удзельнікі гурткоў і студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вучні дзіцячых мастацкіх школ і школ мастацтваў, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, асобныя таленавітыя канкурсанты – прадстаўнікі дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці. Усе работы канкурсантаў падзяляліся на дзве ўзроставыя катэгорыі: “да 16 гадоў” і “ад 16 да 31 года”.

На працягу ўсяго перыяду дзеяння выстаўкі-конкурсу больш за 150 работ розных па сваёй кампазіцыі і тэхніцы выканання заварожвалі і здзіўлялі не толькі гасцей выставачнай залы, але і журы, якое ацэньвала работы канкурсантаў.

Пераможцы абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-пркладнога і выяўленчага мастацтва:

  • Намінацыя “жывапіс”:

І месца – Аляксандр Буйкевіч, ДУА “Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў”

І месца – Анастасія Шымак, Воранаўскі раён, аг. Паляцкішкі

  • Намінацыя “графіка”:

І месца – Дар’я Юрчык, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

І месца – Вадзім Рагінь, ДУА “Гімназія № 5 г. Гродна”

ІІ месца – Бэата Мажэйка, філіял Парэцкі цэнтр культуры ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”

ІІ месца – Святлана Ляшкевіч, ДУК “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

ІІІ месца – Аліна Санюта, 13 год, філіял Парэцкі цэнтр культуры ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”

ІІІ месца – Рэната Грушко, ДУА “Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў г. Гродна

  • Намінацыя “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”:

І месца – Кацярына Сіневіч, ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

І месца – Маргарыта Шымановіч, ДУК “Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку”

ІІ месца – Дзіяна Ендза, ДУА “Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў”

ІІ месца – Даніла Гурулёў, ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”

ІІ месца – Кацярына Цалюк, ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

ІІ месца – Яўгенія Кузняцова, філіял Капцёўскі цэнтр культуры ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”

ІІІ месца – Вераніка Баршчэўская, ДУ “Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”;

ІІІ месца – Вольга Гудко, ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і дасуга”

ІІІ месца – Анастасія Радзіон, ДУК “Зэльвенскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”

ІІІ месца – Алена Логіш, ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”

Спецыяльнымі дыпломамі і прызамі былі ўзнагароджаны:

  • Лізавета Ляховіч, філіял № 2 “Центр наследия” ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры” – “прыз глядацкіх сімпатый”
  • Кацярына Матусевіч, ДУА “Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў г. Гродна” – “за глыбіню вобразнага раскрыцця тэмы”
  • Аляксандра Развадоўская, ДУК “Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры” – “за арыгінальнасць кампазіцыйнага і каляровага рашэння”
  • Наталля Развадоўская, ДУК “Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры” – “за пераемнасць народных традыцый”
  • Кацярына Пятрова, ДУА “Гімназія № 7 г. Гродна” – “за крэатыўнае мастацкае мысленне”
  • Аляксандра Орач, ДУА “Гімназія № 5 г. Гродна” – “за крэатыўнае мастацкае мысленне”
  • Уладзіслаў Бохан, ДУК “Мастоўскі раённы цэнтр рамёстваў” – “за лепшую скульптуру”