Достижения 2018 года

Фотавыстаўка па старонках рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”. На мастацкіх фатаграфіях – яскравыя ўдзельнікі фестывалю: майстры народнай творчасці, фальклорныя калектывы, носьбіты элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

 

Абласная выстаўка народнага мастацтва “З глыбінь народных да нашых дзён”, дзе прадстаўлены творы жывапісу і скульптура інсітнага характару, народнае ткацтва, шматколерная вышыўка гладдзю, карункапляценне.

 

9 студзеня 2018 года калектыў дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” стаў Лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2017 года за рэалізацыю праекта “Ад мінулага да сучаснага”, прысвечанага  адраджэнню ўнікальных тэхнік шматнітовага ткацтва Панямоння, і стварэнне калекцый традыцыйнага і сучаснага нацыянальнага адзення.

тел.: 72 27 04
e-mail:onmcnt@tut.by

ГУК «Гродненский ОМЦНТ»
230025 г. Гродно, ул. Советская, 8 »
УНП 500441301

Создание сайта-Сайтодром 2013 - 2017

Яндекс.Метрика