Згодна п.3 артыкула 189 КОДЭКСА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ КУЛЬТУРЫ статус “народны майстар”  надаецца майстру народных мастацкіх рамёстваў, вырабы якога характарызуюцца арганiчным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту беларускага народа, маюць выразныя нацыянальную самабытнасць i мастацкую вартасць.

Творчая дзейнасць майстроў народных мастацкіх рамёстваў ажыццяўляецца ў наступных вiдах народных мастацкіх рамёстваў:

  • разьба па дрэве;
  • роспіс па дрэве, тканіне, шкле;
  • саломапляценне;
  • пляценне і вырабы з раслінных матэрыялаў мясцовага паходжання (лаза, чарот, карэнне, бяроста, дранка, лыка і іншае);
  • аплікацыя і інкрустацыя саломай;
  • ткацтва на ручных і ткацкіх станках;
  • ткацтва, пляценне, віццё паясоў;
  • вышыўка ручная;
  • карункапляценне і вязанне карункаў;
  • ганчарства;
  • выраб глінянай цацкі;
  • кавальства;
  • бондарства;
  • выцінанка;
  • выраб народных строяў у мясцовых і рэгіянальных традыцыях з захаваннем традыцыйных тэхналогій ткацтва, вышыўкі;
  • выраб сувенірных этнаграфічных лялек у народных строях;
  • ручное мастацкае вязанне ў беларускіх народных традыцыях;
  • мастацкая апрацоўка скуры;
  • выраб уручную мастацкай мэблі з дрэва;
  • інтарсія;
  • нізанне бісеру;
  • пісанкарства (выраб велікодных яек-пісанак);
  • пернікарства і выраб абраднага печыва (вясельныя караваі і іншае печыва);
  • іншыя віды народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).

Органы дзяржаўнай улады могуць прадстаўляць асобам, якія атрымалі пасведчанне народнага майстра, пэўныя гарантыі і льготы для больш плённага ажыццяўлення існуючай дзейнасці, садзейнічаць вытворчасці вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), перадачы іх майстэрства вучням.

Народны майстар мае права на:

  • абарону сваёй творчай задумы;
  • экспанаванне і іншыя формы публічнага паказу вынікаў сваёй дзейнасці;
  • узнагароджанне за публічнае выкарыстанне вынікаў творчай дзейнасці;
  • набыццё і нарыхтоўку неабходных відаў сыравіны і матэрыялаў;
  • арэнду памяшканняў для выкарыстання іх у якасці творчых майстэрань у адпаведнасці з заканадаўствам;
  • доступ да фондаў у сферы культуры;
  • забеспячэнне ўмоў для творчай дзейнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі па ахове працы;
  • работу па працоўнаму дагавору, у тым ліку за мяжой;
  • дзейнасць па выкладанню адпаведнага віду мастацкага рамяства незалежна ад сваёй базавай адукацыі;
  • абарону свайго прафесійнага гонару і годнасці;
  • іншыя правы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

Падаткаабкладанне народных майстроў. Народныя майстры ў адпаведнасці з падаткавым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь цалкам або часткова вызваляюцца ад выплаты падаткаў.

 У выданні змешчаны біяграфічныя звесткі і даведкі аб  творчай дзейнасці народных майстроў Гродзеншчыны, якія і сёння прымаюць актыўны ўдзел у выстаўках, святах, конкурсах, фестывалях народнай творчасці і іншых культурных мерапрыемствах рэгіёну.

У сваім мастацтве і рамястве народныя майстры апіраюцца на мясцовыя, рэгіянальныя, нацыянальныя традыцыі, творча іх развіваюць, праяўляюць здольнасці індывідуальнай інтэрпрэтацыі. Заслугоўвае асаблівай увагі і пашаны справа народных майстроў па зберажэнні і перадачы назапашаных ведаў і асабістага майстэрства маладому пакаленню.

  

1. РЫШКЕВІЧ МІХАІЛ АНТОНАВІЧ  (1924-2007) в. Бешанкі Лідскага раёна. Драўляная пластыка

2. СКРАМБЛЕВІЧ МАР’ЯН АНТОНАВІЧ г. Гродна. Выраб музычных інструментаў

3. БЕЛАКОЗ ВЕРА ІГНАТАЎНА в. Гудзевічы Мастоўскага раёна. Падвойнае ткацтва

4. КАВАЛЁНАК ДАМІНІКА ДАМІНІКАЎНА г. Гродна. Выраб велікодных вербаў

5. ПЕНЦЯК АНТАНИНА ПЯТРОЎНА в. Галынка Зэльвенскага раёна. Ткацтва

6. БАЛЁНЬ ЛЮБОЎ СЦЯПАНАЎНА в. Студзянец Ваўкавыскага раёна. Ткацтва

7. МАЖЭЙКА МАРЫЯ ЮЛЬЯНАЎНА в. Петрыкі Астравецкага раёна. Ткацтва

8. МІХНО СТАНІСЛАВА ВІКЕНЦЬЕЎНА в. Канюхі Воранаўскага раёна. Ткацтва

9. КУКСА МІХАІЛ МІХАЙЛАВІЧ г. Гродна. Бондарскія вырабы

10. АЎЧЫННІКАЎ АЛЯКСАНДР ФЁДАРАВІЧ г. Гродна. Выцінанка

11. БОТВІЧ НІНА ПАЎЛАЎНА аг. Новы Двор Свіслацкага раёна. Ткацтва паясоў 

тел.: 72 27 04
e-mail:onmcnt@tut.by

ГУК «Гродненский ОМЦНТ»
230025 г. Гродно, ул. Советская, 8 »
УНП 500441301

Создание сайта-Сайтодром 2013 - 2017

БЛИЖАЙШИЕ МЕРОПРИЯТИЯ
17.10.2017
Фотовыставка из архива Заслуженного любительского коллектива Республики Беларусь народного фотоклуба «Гродно» ГУ «Гродненский городской центр культуры», посвящённая Республиканскому фестивалю национальных культур
09.10.2017
Выстаўка жывапісу “Сэрца, аддадзенае Гродзеншчыне”, прысвечаная памяці Фелікса Антонавіча Шунейка
09.10.2017
Спектакль “Сон маленького бездельника” в рамках театральной акции “Лучшие театральные спектакли любительских театров области – жителям городов Гродненской области»


Яндекс.Метрика