Пайшла Каляда, калядуючы! У аграгарадках Лідскага раёна правялі абрад калядавання

Жыхарам аграгарадкоў Тарнова, Гуды, Пескаўцы, Беліца, в.Мінойты Лідскага раёна давялося стаць удзельнікамі сапраўднага свята з каляднымі песнямі і прыпеўкамі. Калядоўшчыкі праводзілі займальныя гульні, вясёлыя конкурсы, спявалі абрадавыя песні, чыталі гумарэскі, калядныя вершы. Прыемным было тое, што людзі ўжо здалёк сустракалі і запрашалі да сябе ў госці “каляду”, пры гэтым не забывалі частаваць рознымі хатнімі прысмакамі. Калядоўшчыкі ў гэты святочны вечар дарылі добры настрой і жадалі гаспадарам моцнага здароўя, багатага ўраджаю на ўвесь год!