Прадстаўніцы Гродзеншчыны сталі сябрамі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Шчыра віншуем!

ЮЛІЯ БАРАДЗІНА – вядучы метадыст па выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” (майстар па ткацтве) і ІРЫНА ШАВЕЛЬСКАЯ – майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” (майстар па саломапляценні) у снежні 2020 года прадставілі свае работы на рэспубліканскай выстаўцы народнай творчасці “Калядныя ўзоры” ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці.

Эксклюзіўныя творы таленавітых майстрых, а менавіта выкананыя ў тэхніцы падвойнага ткацтва дываны і вытанчаныя саламяныя вырабы, атрымалі высокую адзнаку і станоўчыя водгукі камісіі. 17 лютага Юлія Барадзіна і Ірына Шавельская папоўнілі спіс сяброў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Віншуем, жадаем далейшага плёну ў працы і новых творчых перамог!