Праект “Будзь здаровы, гаспадар, будзь здарова, гаспадыня” працягваецца на Воранаўшчыне

Хлебам-соллю сустракалі ўтканцы нядаўніх знаёмых, удзельнікаў праекта “Будзь здаровы, гаспадар, будзь здарова, гаспадыня”. Каравай для іх “замясілі” на шчырасці і “спяклі” на сяброўстве.

Разам з гасцямі свята пакрочылі па вёсцы да галоўнай сцэны. Не раз адзначалі, якія працавітыя і, мяркуючы па сатканых дыванах і абрусах, здольныя людзі жывуць тут. За іх дабрабыт, шчаслівую долю нашчадкаў, як жыхароў Утканаў, так і суседніх Слёзкаў, Ажукальняў, разам і памаліліся на святой імшы, якую ўзначаліў ксёндз Дзмітрый Сядлецкі.

Пасля ўсіх вітала стараста вёскі Утканы Крысціна Іосіфаўна Лук’ян. Яна ўзгадала старонкі гісторыі малой радзімы. Не абышлі ўвагай удзельнікі свята гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны схілілі галовы ў Хвіліне маўчання, аддаючы даніну памяці ветэранам вайны.

Ва Утканах жывуць дбайныя гаспадары. Аб гэтам сведчаць іх добраўпарадкаваныя падворкі, зіхаткія рознакаляровя кветнікі.  Калі ў хатах парадак ды дабрабыт, лёгка і хораша спяваецца. Таму з-за давальненнем утканцы падпявалі артыстам Канвелішскага цэнтра культуры і вольнага часу і ўдзельнікам аматарскай творчасці з Іўеўшчыны. І нават паспаборнічалі з жыхарамі Навіянкаў, хто болей прыпеўкаў ведае.

Болей інфармацыі на сайце Воранаўскай газеты Праект