Прычэсвалi лён, рабілі ніткі і афарбоўвалі карой дуба. Як раней на Гродзеншчыне ткалі ручнікі і дываны

На шляху з Гродна на Аўгустоўскі канал для турыстаў ёсць каларытнае мястэчка – вёска Зарачанка, вядомая з XV стагоддзя, багатая на традыцыi. Тут ёсць касцёл і самабытны музей «Код памяці». Яркія ручнікі як дыван-самалёт вязуць у мінулае, калі нашы прабабулі спявалі і ткалі на кроснах, расказвае карэспандэнт СТВ.