Раённы семінар-практыкум “Дзейнасць устаноў культуры па арганізацыі вольнага часу людзей пажылога ўзросту” прайшоў у Іўі

У Год малой радзімы асаблівую актуальнасць набыла работа з пажылым насельніцтвам. 11 красавіка ў Іўі адбыўся раённы семінар-практыкум для работнікаў дзяржаўных устаноў культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” і “Іўеўская раенная бібліятэка” па тэме “Дзейнасць устаноў культуры па арганізацыі вольнага часу людзей пажылога ўзросту”.

На семінары быў разгледжаны шэраг пытанняў. Аб асаблівасцях псіхалагічнай падтрымкі людзей пажылога ўзросту паведаміла Авіжыч Марына Пятроўна, псіхолаг ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання  насельніцтва Іўеўскага раёна”.

Пытанне  арганізацыі вольнага часу людзей пажылога ўзросту як прыярытэтнага напрамку дзейнасці ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, спецыфікі работы з людзьмі пажылога ўзросту асвяціла Кішкель Лілія Францаўна, загадчык аддзела народнай творчасці ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.

Нехвядовіч Валянціна Іосіфаўна, мастацкі кіраўнік сектара культурна-масавай і асветнай работы аг. Дайліды, прэзентавала работу жаночага клуба “Нам года не беда”. Метадычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні работы з пажылымі людзьмі ў бібліятэках дала Баўтрэль Ірына Віктараўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”. Ірына Віктараўна зрабіла бібліяграфічны агляд выстаўкі “В гармонии с возрастом”.

Удзельнікаў семінара зацікавіў відэафільм “Нам года – не беда” аб арганізацыі вольнага часу людзей пажылога ўзросту ў публічных бібліятэках раёна, а таксама майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве “Вярба-вербачка”, які правяла Смірнова Ірына Рэгінальдаўна, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.

На працягу семінара працавалі выстаўкі літаратуры, сцэнарных матэрыялаў, народнай творчасці (дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), альбомаў-статутаў аматарскіх аб’яднанняў для пажылых людзей.