Рэгіянальнае свята “Трабская маёўка” прайшло на Іўеўшчыне

З палітычнай акцыі маёўка ператварылася ў нашай краіне ў добрае, сямейнае, вясновае свята. Гэтая традыцыя штогод знамянуе сабой пачатак мая і падкрэслівае працавіты і творчы характар ​​нашага народа.

Цудоўнае свята, яно патрэбна людзям! А Іўеўшчына сёлета праводзіць яго зусім па-іншаму. Бліжэй да 12 гадзін дня ўся першамайская раённая ўрачыстасць пачалася ў … аграгарадку Трабы. Незвычайна? Можа быць! Але як радасна і пазітыўна сустракалі вяскоўцы ў сябе гасцей: старшыню Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Іванавіча Булака, яго намеснікаў Лідзію Вайцехаўну Носуль і Іну Васільеўну Тарасаву, дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Іванавіча Маркевіча, кіраўнікоў мясцовай улады Трабскага рэгіёну і суседняга Суботніцкага, дэлегацыі воінскіх часцей, якія дыслацыруюцца ў ваколіцах аграгарадка – самай мілітарызаванай зоны раёна, прадстаўнікоў службаў і ведамстваў раёна і г.д. Усе сцягі сёння ў госці ў Трабы.

А там, дзе свята – абавязкова зяўляюцца народныя майстры са сваімі цуда-вырабамі. Вельмі шырока іх прадставілі народныя майстры раёна. Установа культуры “Іўеўскі музей нацыянальных культур” прапанавала гасцям свята выстаўку “Усё лепшае – дзецям”, уразіўшы гледачоў і гасцей экспанатамі-цацкамі 1950-1980 гадоў мінулага стагоддзя, з дапамогай якіх выхоўвалася любоў да працы ў маленькіх грамадзян Савецкага Саюза. Тут жа можна было набыць сувеніры з іўеўскай сімволікай.

Цікавымі, пазнавальнымі і забаўляльнымі інтэрактыўнымі пляцоўкамі здзіўлялі Іўеўскі раённы цэнтр культуры і вольнага часу і Іўеўская раённая бібліятэка.

Жартамі, вясёлай музыкай, вясковымі пачастункамі сустракала гасцей жартоўная “Трабская мытня”.

На пляцоўцы – розныя забавы з конкурсамі і цікавымі праграмамі, дзіцячыя атракцыёны, тут жа бясплатна ўсе жадаючыя маглі пакаштаваць гарачай салдацкай кашы з рук майстэрскіх кухараў вайсковай часткі. Па пачастунак госці выстраіліся ў чаргу.

І, нарэшце, пра галоўнае. Самай знамянальнай і яркай падзеяй маёўкі стала адкрыццё новага будынка ўстановы культуры, дзе размесцяцца Трабская бібліятэка, аддзел культурна-масавай і асветнай працы і філіял дзіцячай школы мастацтваў. Творчыя людзі аграгарадка і самі жыхары атрымалі бясцэнны першамайскі падарунак.

Удзельнікаў свята гасцінна сустрэў найцікавейшы персанаж мясцовай легенды, заснавальнік паселішча Трабы – літоўскі князь Трабус. У гонар свята была закладзена алея дрэў. “Абнавілі” сцэну новай установы культуры трабскія таленты, паставіўшы міні-спектакль пад кіраўніцтвам рэжысёра Міхаіла Колышкі, а таксама ваенны аркестр Лідскага пагранатрада са сваёй выдатнай музычнай праграмай. Астатнія ўдзельнікі канцэртных дзеянняў радавалі гледачоў на адкрытай пляцоўцы каля клубнай установы. Выступалі вядучыя творчыя калектывы і выканаўцы Іўеўскага раёна, добрым госцем стаў ансамбль песні “Вечарынка” Карэліцкага раёна. Цікава і весела прайшоў конкурс гумару “Жартоўны Трабус”. Прысутных уразіла эктрым-шоу з сілавымі конкурсамі па падняцці гіры, перацягванні каната, перацягванні аўтамабіля.

Выступлені, віншаванні, узнагароджанні лепшых працаўнікоў. Новае брэндавае свята “Трабская маёўка” разам з Першамаем весела кружыла над Трабамі.

Па матэрыялах Іўеўскай раённай грамадска-палітычнай газеты «Іўеўскі край»

Вялікі фотарэпартаж на афіцыйным сайце выдання (перайсці)