Рытмы маладосці гучалі на Ашмяншчыне

10 чэрвеня ў аддзеле культуры і вольнага часу аг. Жупраны Ашмянскага раёна прайшоў вечар адпачынку для пажылых людзей «Рытмы маладосці», прысвечаны музыцы мінулых гадоў.

На працягу гадзіны ва ўтульнай зале гучалі песні 30-х і 70-х гг. ХХ стагоддзя, цешачы сэрцы гледачоў. Любімыя мелодыі, знаёмыя твары, яркія артысты – свята з «першых акордаў» праходзіла на хвалі дабра і пазітыву. На вечары адпачынку гледачы змаглі не толькі ізноў пачуць вечныя хіты, але і паўдзельнічаць у жартоўных музычных конкурсах, праявіць сябе ў віктарыне і нават – праспяваць!

Напрыканцы вечара для гасцей была арганізавана дыскатэка «Для тых, каму за …», дзе ўсе жадаючыя змаглі ўспомніць маладосць і ад душы павесяліцца.

У гэты ж дзень на падворку Супрановіч Ганны, жыхаркі вёскі Навашышкі Ашмянскага раёна, было надзвычай весела і мнагалюдна. Сапраўднае свята для людзей сталага ўзросту зладзілі тут  удзельнікі народнага ансамбля народнай песні «Жытніца» з аг. Кракоўка. Гучалі народныя песні, пад залівістыя гукі баяна і меладычнай скрыпкі кружыліся пары, танцавалі «Кракавяк», «Падыспань», а пад «Беларускую польку» ногі ўсіх прысутных самі пусціліся ў скокі!

Свята яшчэ раз даказала, што народная музыка здольная стварыць цудоўны настрой як прадстаўнікам залатога ўзросту, так і моладзі.

Галерея не найдена!