Са святам цябе, любая сінявокая прыгажуня – зямля беларуская! Іўеўшчына ўрачыста адзначае галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці

3 ліпеня — галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці — Дзень Незалежнасці, Дзень Рэспублікі. Глыбока сімвалічна, што ён супадае з Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 76 гадоў аддзяляюць нас ад таго памятнай даты, калі воінскія злучэнні Савецкай Арміі разам з беларускімі партызанамі вызвалілі ад акупантаў нашу сталіцу — горад Мінск. Калі б наша сталіца не праявіла магутную энергію супраціўлення, не ўстала на абарону Радзімы ў Вялікай Айчыннай вайне, не вызваліла разам з брацкімі народамі Савецкага Саюза нашу зямлю, мы б ніколі не набылі сваю незалежнасць. Ёсць гістарычная справядлівасць і заканамернасць у тым, што гэты дзень па волевыяўленню народа стаў афіцыйна Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Днём Рэспублікі. Святкаванне Дня Незалежнасці на Іўеўшчыне пачалося са службы ў храмах горада “За еднасць народаў, за мір у роднай краіне” Затым на плошчы ля раённага Дома культуры адбыўся  мітынг “Ганаруся табой, Беларусь”. Права ўзняць сцяг Рэспублікі Беларусь было прадстаўлена Валянціну Францавічу Навагродскаму, урачу-інфекцыяністу (загадчыку) інфікцыйнага аддзялення установы аховы здароўя “Іўеўская цэнтральная раённая бальніца”; Галіне Іосіфаўне Алешчык, дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі ”Лелюкінская дзіцячы сад- сярэдняя школа”; Маргарыце Шыбут, вучаніцы 10 класа, пераможцы, прызёру абласных алімпіяд па рускай мове. Слова ўзяў старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандру Іванавічу Булаку. У рэаліях часу вельмі сімвалічна гучыць перапляценне гэтых важных дат у гісторыі нашай краіны, у лёсе беларусаў, якія з гонарам вынеслі выпрабаванне ваенным ліхалеццем і цяжкім перыядам аднаўлення народнай гаспадаркі, адраджэння з попелу пераўтвораных у руіны гарадоў і вёсак. Нізкі паклон ад удзячных нашчадкаў нашым салдатам-пераможцам і ўсім пакаленням людзей, праца якіх лягла ў аснову нашага сённяшняга дабрабыту, магчымасці жыць у свабоднай і добраўпарадкаванай краіне! У святочны дзень кіраўнік раёна падзякаваў усіх іўяўчан, якія самааддана працуюць у эканоміцы і сацыяльна-культурнай сферы Іўеўшчыны. Дзякуючы такім людзям рэгіён развіваецца, становяцца рэаліямі прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця, папаўняецца бюджэт раёна. Рашэннем Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта і Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую працу, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і ў сувязі з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь узнагароды атрымалі шэраг працаўнікоў усіх галін народнай гаспадаркі. Па вынікам працы народнай гаспадаркі раёна за 2019 год былі ўзнагароджаны працоўныя калектывы і перадавікі працы, занесеныя на раённую Дошку гонару. Грашовай прэміяй Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны навучэнцы, якія скончылі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі Іўеўскага раёна ў 2019/2020 навучальным годзе з залатым медалём – Дар’я Ашэйчык, выпускніца Іўеўскай сярэдняй школы,  Ілона Жэбрык, выпускніца Іўеўскай СШ, Ангеліна Чэрнель, выпускніца Іўеўскай СШ, Паліна Багатка, выпускніца Гімназія №1 г.Іўе, Антоній Седзянеўскі,  выпускнік Гімназія №1 г.Іўе, Караліна Шлемпа, выпускніца Геранёнскай СШ, Паліна Гардзей, выпускніца Трабскага я/с-СШ Падзячным пісьмом старшыні Іўеўскага райвыканкама былі ўзнагароджаны  бацькі. Аб значнасці міру, незалежнасці, свабоды гаварылі на мітынгу старшыня Іўеўскага раённага грамадскага аб’яднання ветэранаў Івану Станіслававічу Жыдзелю, першы сакратар Іўеўскага раённага камітэта грамацкага аб’яднання “Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі”  Арына Барадынкіна. «Беларусь помніць»…і захоўвае гістарычную памяць аб гераічным подзвігу, гісторыі і лёсах кожнага беларуса, хто ўнёс свой уклад у вызваленне краіны і Вялікую Перамогу. Хто не памятае гісторыю сваёй краіны – той не мае будучыні.  Беларусь Помніць і шануе Вялікую Перамогу, якая аб’яднала і заўсёды будзе аб’ядноўваць людзей колькі б часу ні прайшло. Мы гэтай памяці верныя! Да памятнага знака “ У гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны” і помніка землякам загінуўшым у Афганістане былі ўскладзены кветкі і вянкі.  Мерапрыемства прадоўжылася на набярэжнай гарадскога возера, дзе прайшла культурна-забаўляльная праграма “Квітней, мой край!”, працавалі маладзёжная і спартыўная пляцоўкі, Горад майстроў. Cвята завяршылася традыцыйнай акцыяй «Заспяваем гімн разам!».

І. БУТУРЛЯ.

С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

Читать полностью: https://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/7462-sa-svyatam-tsyabe-lyubaya-sinyavokaya-prygazhunya-zyamlya-belaruskaya-i-e-shchyna-rachysta-adznachae-galo-nae-svyata-krainy-dzen-nezalezhnastsi.html