У Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці 4 лютага адкрыецца справаздачная выстаўка “Крыніца народных талентаў” выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў народнай творчасці і мастакоў Гродзенскага раёна.
У экспазіцыі будзе прадстаўлена: саломапляценне, вышыўка, выцінанка, ткацтва паясоў і габеленаў, разьба па дрэве, роспіс па кераміцы, выяўленчае мастацтва. Цэнтральнае месца будзе адведзена элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскага раёна. Выстаўка наглядна прадэманструе традыцыйныя тэхнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і бясконцую разнастайнасць шляхоў далейшага іх развіцця з улікам патрабаванняў новага часу.
ЧАС ПРАЦЫ ВЫСТАВАЧНАЙ ЗАЛЫ: 9:00-17:00, абед: 13:00-14:00
Выхадны:субота, нядзеля.
Кошт наведвання выстаўкі:
школьнікі – 1, 00 руб.
навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і студэнты ВНУ – 1,50 руб.
інш. катэгорыя наведвальнікаў – 2 руб.
для катэгорыі “сацыяльныя наведвальнікі” – уваход бясплатны
экскурсійнае абслугоўванне (45 хв.) – 4 руб.
Тэлефон для даведак: 8(152)623792, 8(152)687934