Свіслач вітала гасцей V Абласнога экалагічнага фестывалю “Гамоняць пушчы беларускія…”

Прыгожае відовішча падарыў усім, хто апоўдні сабраўся ля галоўнай сцэны ў гарадскім парку, ансамбль танца, музыкі і песні “Белые Росы”. Гледачы ўбачылі абяцаны арганізатарамі харэаграфічна-музычны пралог “Спяваюць пушчы”.

Вядучыя – добра знаёмая свіслачанам Ірына Гутар і мастацкі кіраўнік народнага маладзёжнага музычна-драматычнага тэатра «Гарадзенская надзея» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры Алег Саладуха – запрасілі гледача на святочны канцэрт.


Гледачы ўбачылі абяцаны арганізатарамі харэаграфічна-музычны пралог “Спяваюць пушчы”. Дзейства, што грацыёзна і ўрачыста развярнулася на падмостках, цешыла вока, лашчыла слых і хвалявала душу.

Прывітаў свіслачан і гасцей свята старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Вярсоцкі:

 Перш за ўсё хацеў бы сказаць словы самай шчырай удзячнасці тым, хто стаяў ля вытокаў самой ідэі правядзення дадзенага марапрыемства. Я ўдзячны тым, хто праводзіў першыя святы, хто захаваў гэтую традыцыю і даў нам магчымасць сёння ў пяты раз сабрацца разам. Для мяне як старшыні райвыканкама важна яшчэ і тое, што ў гэты дзень мы адкрылі ў гарадскім парку гульнёвую пляцоўку. Я лічу, што гэта адно з самых галоўных дасягненняў свята. Прыемна, што адкрыццё адбылося менавіта цяпер і ў нашай памяці застануцца не тыя няпростыя абставіны, якія зараз перажывае рэспубліка, а тое добрае, што мы зрабілі разам з вамі для дзяцей. Хацеў бы падзякаваць усім, хто далучыўся да арганізацыі свята. Але самае галоўнае, вядома, не гэта. Шаноўныя свіслачане, гэтага свята ніколі б не было, калі б я не адчуў, што яно патрэбна вам. Удзячны вам за тое, што вы прыйшлі, што вас так шмат. Мы і надалей будзем такія мерапрыемствы праводзіць.


Каларыту дадаў ансамбль танца, музыкі і песні “Белые Росы” (каго пакінуць абыякавым буйства аборак і дынаміка руху цыганскага танца?!).

Так здараецца, калі гучыць народны інструмент, льецца гучнае слова, прыгожыя юнакі і дзяўчаты дэманструюць шыкоўную культуру танца і ўсё гэта адбываецца на фоне родных краявідаў. Моцны энергетычны пасыл ад артыстаў атрымаў, пэўна, кожны, хто бязмежна ўлюбёны ў Белавежскую пушчу.

Энергетыкай жывога гуку зарадзіў кожнага гледача віртуоз-балалаечнік Аляксандр Варанішча.


Лепшыя нумары адсылалі ў імправізаваную залу пад адкрытым небам артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і дзіцячай школы мастацтваў.





А пазней на змену музыцы і песні на сцэну прыйшоў смех – увагай публікі завалодаў брэсцкі цырк шапіто “Арлекін”.




Наталля ТУРКО
Фота Таццяны КАВАЛЬЧУК

«Свіслацкая газета»