Свята бульбы “Бульбачка-беларусачка” адзначылі ў аг. Гуды Лідскага раёна

У мінулую нядзелю свята бульбы “Бульбачка-беларусачка” сабрала жыхароў аграгарадка Гуды ў мясцовай установе культуры. Работнікі Гудскага цэнтра творчасці і дасуга пастараліся, каб адпачынак вяскоўцаў атрымаўся змястоўным. І трэба сказаць, гэта ім ўдалося. Было багата інфармацыі пра бульбу, вырашчаную ў мясцовай гаспадарцы. Удзельнікі свята даведаліся, з якога сорту можна прыгатаваць дранікі, а які лепш пойдзе на кашу ці салаты. Госці змаглі ацаніць смак страў з бульбы, паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах, зрабіць здымкі ў спецыяльнай фотазоне.

На свяце была аформлена выстаўка вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мясцовых майстроў. У канцэртнай праграме выступілі: узорны танцавальны калектыў “Забавушка” Лідскай дзіцячай школы мастацтваў, артысты Лідскага эстраднага аркестра, а таксама таленавітыя госці з Дзятлаўшчыны.