Свята фальклору “Лявоніха на свята запрашае” адбылося у Ваўкавыскім раёне

Усіх прыхільнікаў фальклору запрасіла гаспадыня на свята “Лявоніха на свята запрашае”. 11 жніўня ў філіяле “Воўпаўскі ДК” усе прысутныя ўспаміналі традыцыі продкаў, весела адпачывалі, танцавалі побытавые танцы, спявалі фальклорныя песні, гулялі ў гульні і смакавалі беларускія прысмакі. На працягу ўсяго свята ў госці да Лявоніхі прышло шмат гасцей. Сярод іх была і суседка Сымоніха, у якой якраз быў дзень нараджэння. Імянінніца запрашала ўсіх гасцей за святочны стол са шматлікімі прысмакамі. Павіншаваць гаспадыньку завітаў фальклорны гурт “Крынічанька” філіяла “Воўпаўскага ДК”, клуб аматараў народнай творчасці “Скарбонка” філіяла “Роскага ДК” і народны ансамбль беларускай песні “Медуніца” з горада Ваўкавыска. Яны завіталі на свята не з пустымі рукамі, а з падарункамі, песнямі і святочным настроем. Усе госці засталіся задаволены гасціннасцю Сымоніхі і Лявоніхі, і былі запрошаны на свята да Лявоніхі на наступны год.