Свята гліны і агню ў Копысе!

У г.п.Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці на базе ўстановы культуры ”Цэнтр народнай творчасці і раместваў“ адбыўся III Міжнародны пленэр народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
21-го майстра з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь і з Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі з’яднала адзіная мэта – захаваць і папулярызаваць адзін з найбольш старажытных традыцыйных рамёстваў – ганчарства.
Конкурс ганчароў ”Гліна спявае“, які праводзіўся пад час пленэра выявіў 15 пераможцаўу розных намінацыях. Нажаль майстры з Гродзенскай вобласці Алена Свдэрская з Ліды і Яўген Адзіночанка з Гродна не ўвайшлі ў іх лік, але ў іх была ўнікальная магчымасць прыняць удзел у семінары-практыкуме ”Гісторыя і развіццё Віцебскай кафлі“, на якім І.А.Кавалек, дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі ДУ ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава, член грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз майстроў народнай творчасці“ выступіў па тэме: “Кафляное мастацтва Віцебскага рэгіёна. Выраб гіпсавай формы“. У рамках семінара таксама быў праведзены майстар-клас з прэзентацыяй праекта ”Віцебская маёліка. Роспіс па сырой эмалі“ ад Л.М.Кавальчук, члена Беларускага Саюза мастакоў, майстра народных мастацкіх рамёстваў ДУ ”Культурна-гістарычны комплекс ”Залатое кола горада Віцебска ”Дзвіна“.
У адзін з насычаных працай дней Пленэра прайшоў унікальны майстар-клас ”Тэхналогія аплятання ганчарнага посуду берасцянымі стужкамі“ ад мастака навукова-даследчай установы культуры ”Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў“ В.А.Зінкевіча.
На працягу чатырох дзён у г.п.Копысь адбывалася сапраўднае свята гліны і агню, майстры ўзялі для сябе шмат новага і цікавага па тэхналогіі апрацоўкі гліны. Гэты Пленэр стаў яшчэ адной прыступкай на шляху пазнання, захавання і развіцця аднаго з найстаражытнейшых рамёстваў Беларусі.