Тэматычная праграма для пажылых людзей «Ад вас бярэм успаміны, а сэрца пакідаем вам» у Воранава

14 чэрвеня супрацоўнікі Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці запрасілі людзей пажылога ўзросту на тэматычную праграму «Ад вас бярэм успаміны, а сэрца пакідаем вам».

У цёплай, сяброўскай атмасферы людзі залатога ўзросту ўспаміналі маладосць, выконвалі знаёмыя душэўныя песні, адгадвалі мелодыі з любімых кінафільмаў, танцавалі. Ва ўсіх гасцей вечара захавалася бадзёрасць духу, заўважны запал і бляск у вачах, а галоўнае – не знікла жаданне радавацца жыццю і дзяліцца сваёй радасцю з іншымі.