У аг. Малюшычы Карэліцкага раёна весела і “смачна” адзначылі Свята хлеба

Нягледзячы на дрэннае надвор’е, імпрэза ў гонар цара-хлеба выдалася вясёлай і сапраўды “смачнай”. Гасцей свята частавалі пірагамі, сушкамі і чаем з самага сапраўднага самавара. Навокал панавала атмасфера гасціннасці і дабразычлівасці.

Апрача пачастункаў жыхароў аграгарадка чакалі віктарыны і конкурсы, яркія выступленні творчых калектываў, выстаўка-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і конкурсы на самыя смачныя пірагі. Дарэчы, лепшы каравай спякла Вольга Кузміч, а аўтарам самага смачнага кулінарнага шэдэўра стала Наталля Гіз. Самых маленькіх удзельнікаў свята чакаў аквагрым і бяспройгрышная латарэя.

Па матэрыялах Карэліцкай масава-палітычнай газеты «Полымя»

Больш фота на афіцыйным сайце выдання (перайсці)