У аграгарадку Алекшыцы адбыўся міні-канцэрт “За любімую Беларусь!”

Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці падрыхтаваў для жыхароў аграгарадка Алекшыцы міні-канцэрт “За любімую Беларусь”. Шчырыя песні пра родную зямлю прагучалі на адкрытай пляцоўцы каля мясцовага Дома культуры вечарам у пятніцу, 11 верасня, піша «Бераставіцкая газета».

IMG_9389.jpg

У словах вядучых – любоў і павага да радзімы:

 Зямля пад белымі крыламі, сінявокая прыгажуня – так называюць нашую родную краіну. Краіну, адметную сваімі людзьмі – працавітымі і адданымі, добрымі і спагадлівымі.

IMG_9413.jpg

Жыхары аграгарадка Алекшыцы – у іх ліку. Людзі тут сумленна працуюць на карысць малой радзімы і дзяржавы, годна выхоўваюць сваіх дзяцей, жывуць у згодзе і павазе адзін да аднаго.

IMG_9354.jpg

Артысты – а гэта народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” і ўдзельнікі аматарскай творчасці раёна – выступілі з цудоўнымі музычнымі кампазіцыямі і падарылі вяскоўцам прыўзняты бадзёры настрой. А самыя маленькія жыхары аграгарадка былі ўзрадаваны магчымасці пазабаўляцца на атракцыёне “горка”, згуляць у лазертаг і набыць маляўнічыя  паветраныя шарыкі.

IMG_9344.jpgIMG_9398.jpgIMG_9403.jpg