У аграгарадку Дзярэчын Зельвенскага раёна прайшло свята рамёстваў

Выставы, майстар-класы, гульні і святочны канцэрт  — так у аграгарадку Дзярэчын прайшло свята рамёстваў “Рамяство як вобраз жыцця”, прысвячаннае 75-годдзю  ўтварэння Гродзенскай вобласці. Упершыню яно адбылося ў 2011  годзе. І з тых пор добрай традыцыяй прыжылося на дзярэчынскай зямлі. 

Дзярэчын сабраў майстроў ткацтва, вышыўкі, пляцення паясоў з розных куточкаў раёна. Наш край сапраўды багаты на таленавітых і працавітых людзей. Знаёмства з імі пачалося з майстрыхі – вышывальшчыцы Зінаіды Шабунька. Вышываць Зінаіда Уладзіміраўна навучылася ў школе, на ўроках працоўнага навучання, а цалкам захапілася рамяством на пенсіі. Яе вырабы выстаўляліся на раённых і абласных выставах.

Пазнаёміліся прысутныя і з творчасцю майстрыхі Ганны Пазняк, якая вышывае крыжыкам. Яна таксама пачала вучыцца рамяству знаходзячыся на пенсіі. Яе карціны можна было ўбачыць на выставе, а таксама прыняць удзел у майстар-класе ад жанчыны.

Шмат людзей у гэты дзень каля сябе сабраў і майстра Іван Шульгач, які навучаў дзярэчынцаў пляценню кошыкаў і карзін. Завітала на мерапрыемства і Станіслава Кудзелька з вёскі Снежнае, каб падзяліцца сваім талентам і паказаць свае работы. Яна вышывае, вяжа, прадзе і тчэ.

Прыехала і народны майстар Антаніна  Пенцяк з аг. Галынка. Сваё майстэрства Антаніна Пятроўна пераняла ад маці. Маленькай дзяўчынцы дазвалялася сукаць ніткі, ды намотваць клубочкі. Пазней, як падрасла, дазволілі паднімаць дошчачку, а пасля і самастойна ткаць. Як вырасла, асвоіла рамяство дасканала. Сярод усіх работ, што творыць жанчына, цяжка выбраць асобную, засяродзіць  увагу толькі на одной. Усе яны розныя і разам з тым аднолькава прыгожыя. Выстава дзівосных дываноў – плён яе творчасці.

На выставе былі прадстаўлены  і вырабы Ангеліны Абрамчык , якой усяго 14 годоў. Яна вельмі прыгожа вышавае бісерам. Не абышлося тут без песні. Музычнымі кампазіцыямі парадавалі ансамбль народнай песні “Званочкі” і народны вакальны  ансамбль  “Славяначка” са  Слонімскага раёна .

А як было цікава людзям гуляць. Жадаючых прыняць удзел у беларускіх гульнях было вельмі шмат. Таксама ў рамках свята разпачаўся новы праект “Адкрыцца людзям”, на якім прысутныя сустрэліся з паэтам Генадзям  Каўшом.

А завяршылася мерапрыемства танцамі. У пляс пусціліся ўсе: ад малога да вялікага.

Па матэрыялах Зельвенскай газеты “Праца”