У Бераставіцкім раёне ў конкурсе «Уладар сяла» перамагла сям’я Карповіч з Макараўцаў

У аграгарадку Пархімаўцы прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла -2018», арганізатарамі якога выступілі раённы камітэт БРСМ, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

За ганаровае званне быць лепшай сельскай сям’ёй Бераставіччыны змагаліся пяць семей з сельгаспрадпрыемстваў «Варанецкі», «Пархімаўцы», «Макараўцы», «Массаляны»і «Алекшыцы». У рамках конкурснай праграмы ўладарам сучаснага сяла давялося творча прадставіць сваю сям’ю, паўдзельнічаць у  конкурсах «Дрывасек», «Сіўка-Бурка», «Майстар», паказаць  спрыт у сельскай спартыўнай эстафеце і прадставіць відэаролік аб сваім падвор’і.

Па выніках усіх конкурсаў  найбольшую колькасць балаў набрала сям’я Карповіч з Макараўцаў. Яна стала пераможцам раённага этапу і будзе прадставяць Бераставіччыну на абласным конкурсе рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла -2018».

Вераніка Казлоўская, «Гродзенская праўда»

Больш фота на сайце газеты (перайсці)