У Шчучыне адбыліся заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”

4 верасня 2021 года ў горадзе Шчучыне адбыліся заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, які аб’яднаў у сабе людзей розных інтарэсаў і ўзростаў, гарачым жаданнем падзяліцца скарбамі фальклорнага мастацтва, дакрануцца да найбольш патаемных яго крыніц.

На фестывалі сабраліся самыя таленавітыя транслятары фальклорнага мастацтва з усёй Гродзенскай вобласці. Больш за 30 фальклорных калектываў спеўнага, танцавальнага, інструментальнага жанраў, а таксама індывідуальныя выканаўцы народнай прозы і песень на працягу святочнага дня радавалі гледачоў сваёй непаўторнай яскравай творчасцю.

Традыцыйна на фестывалі працавала выстаўка-кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці, на якой госці і ўдзельнікі з вялікай цікавасцю знаёміліся з тэхналагічнымі працэсамі такіх відаў рамёстваў, як салома- і лозапляценне, травапляценне, ткацтва, ганчарства, разьба па дрэве, выцінанка і іншыя. Каля 50 таленавітых ганчароў, вышывальніц, ткачых, пляцельшчыкаў, разьбяроў з задавальненнем дзяліліся з усімі прысутнымі майстэрствам свайго рамяства.

Яскравым момантам фестывалю стала танцавальнае спаборніцтва “Спадарыня Кадрыля!”, у якім удзельнічалі лепшыя калектывы Гродзеншчыны са сваімі адметнымі і непаўторнымі мясцовымі кадрылямі: “Дэмбраўская” (Шчучынскі раён) і “Котчынская” (Мастоўскі раён) кадрылі, занесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, а таксама “Мясцовая кадрыля” Смаргонскага раёна, “Масцішчанская кадрыля” Навагрудскага раёна, “Лукская кругавая” і “Загорская” кадрылі Карэліцкага раёна.

Пад час фестывалю працавала выстаўка аўтэнтычных ручнікоў “Ручнік праз усё жыццё” з фондаў ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, якая налічвала больш за 40 ручнікоў з 11 раёнаў Гродзенскай вобласці, а таксама выстаўка фотамомантаў лепшых практык па захаванні і папулярызацыі фестывальнага фальклорнага руху Гродзеншчыны.

З асалодай і задавальненнем гледачы ацанілі яскравыя выступленні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага фальклорнага гурта “Гасцінец” (аг. Ракаў, Валожынскі раён, Мінская вобласць) і Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя Росы” (г. Гродна).

 

Вынікі фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”:

 

Лаўрэаты  І ступені ў намінацыях:

 

  1. аўтэнтычны фальклорны гурт” –

народны фальклорны калектыў “Вяргіня” аддзела культуры і вольнага часу “Ракавіцкі дом культуры” ДУК “Шчучынскі РЦКНТ”;

  1. дарослы фальклорны ансамбль” –

народнае аматарскае аб’яднанне “Чараўніцы-каравайніцы” філіяла “Навасёлкаўскі цэнтр культуры” ДУК “Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў”;

  1. дзіцячы фальклорны ансамбль” –

узорны фальклорны гурт “Васілёчкі” ДУА “Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;

  1. фальклорны інструментальны ансамбль” –

фальклорна-інструментальны гурт аддзела культуры і вольнага часу аг. Граўжышкі ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”;

  1. фальклорны танцавальны калектыў” –

узорны фальклорны калектыў “Скарбоначка” аддзела культуры і вольнага часу “Дэмбраўскі сельскі Дом фальклору” ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

  1. індывідуальны выканаўца (інструментальная творчасць)” – Мар’ян Скрамблевіч, народны майстар Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік аматарскага аб’яднання “Местачковыя музыкі” Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці філіяла ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”;
  2. індывідуальны выканаўца (народная проза)”

Марына Букатая, балетмайстар народнай эстраднай студыі “Рэтра” ДУК “Зэльвенскі раённы цэнтр народнай творчасці”;

  1. індывідуальны выканаўца (сольныя спевы, дуэты)”

Аліса Дзірвук, удзельніца дзіцячага гуртка сольных спеваў “Ельнічка” аддзела культуры і дасуга “Наваельнянскі Дом культуры” ДУК “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

 

Лаўрэаты  ІІ ступені ў намінацыях:

 

  1. аўтэнтычны фальклорны гурт” –

Аляксандра Філіпава, Данута Жыдзіс, Зінаіда Кавалеўская, філіял “Мінойтаўскі культурна-дасугавы цэнтр” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

  1. дарослы фальклорны ансамбль” –

народны ансамбль бытавых інструментаў “Каханачка” філіяла “Мажэйкаўскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

  1. фальклорны інструментальны ансамбль” –

дзіцячы інструментальны гурт “Крынічка” філіяла “Мажэйкаўскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

  1. фальклорны танцавальны калектыў” –

узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Жодзішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа”;

  1. індывідуальны выканаўца (народная проза)”

Мілана Скокава, удзельніца дзіцячага гуртка аматараў фальклору  “Бабуліна скрынка” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Пархімаўцы ДУК “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

  1. індывідуальны выканаўца (сольныя спевы, дуэты)” – Наталля Шчалканогава і Алена Шчэліна, салісткі фальклорнага гурта “Талер” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

 

Лаўрэаты  ІІІ ступені ў намінацыях:

 

  1. аўтэнтычны фальклорны гурт” –

народны фальклорны гурт сектара па арганізацыі дасуга “Жукоўшчынскі Дом культуры” ДУК “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

  1. аўтэнтычны фальклорны гурт” –

народны фальклорны гурт “Чараўніцы” філіяла “Мацвееўскі Дом культуры” ДУК “Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

  1. дарослы фальклорны ансамбль” –

народны фальклорны гурт “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці філіяла ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”;

  1. фальклорны інструментальны ансамбль” –

інструментальная група народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Цырынскія музыкі” аддзела культуры і дасуга “Цырынскі Дом культуры” ДУ “Карэліцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

  1. фальклорны танцавальны калектыў” –

танцавальны калектыў “Спадчына” ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”;

  1. індывідуальны выканаўца (сольныя спевы, дуэты)” –

Ганна Расошка, бібліятэкар філіяла “Залеская сельская бібліятэка” ДУК “Смаргонская раённая цэнтральная бібліятэка”;

  1. індывідуальны выканаўца (сольныя спевы, дуэты)” –

Іван Кароль, філіял “Ваверскі Дом культуры” ДУК “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

 

 

спецыяльныя намінацыі:

 

  • за самабытнасць і адметнасць выканальніцкага стылю

народны фальклорны гурт “Валэйчанка” сектара культуры і вольнага часу “Сольскі Дом культуры” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”;

  • за арыгінальнае адлюстраванне танцавальнай спадчыны свайго краю –

дзіцячы танцавальны калектыў “Зальвяначка” ДУА “Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў”;

  • лепшая рэжысура раённай праграмы ў 1 туры

ДУК “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”;

  • за пераемнасць народных традыцый

Анастасія Касьян, майстар вышыўкі (г.п. Бераставіца);

  • за пераемнасць народных традыцый

Марыя Шылкоўская, майстар ткацтва (г. Ліда);

  • лепшаму майстру традыцыйнага рамяства

Дамініка Кавалёнак, майстар па вырабу велікодных вербаў (г. Гродна);

  • за лепшае адлюстраванне рэгіянальных традыцый у выстаўцы традыцыйных рамёстваў – Наталля Клімко, майстар выцінанкі;

 

Танцавальнае спаборніцтва “Спадарыня Кадрыля!”:

 

Лаўрэат І ступені – дзіцячы фальклорны гурт “Крынічка” сельскага клуба “Азёркі” ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”;

Лаўрэат ІІ ступені – танцавальны калектыў “Тапатуха” аддзела культуры і дасуга “Жухавіцкі Дом культуры” ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”;

Лаўрэат ІІІ ступені – танцавальны калектыў “Сучаснасць” ДУА “Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж”.