У в. Ярэмічы Карэліцкага раёна адбылося свята вёскі

Ярэмічы сталі дзясятым па ліку населеным пунктам на Карэліччыне, адзначыўшым у гэтым годзе  свята вёскі.

Урачыстыя госці (і дарэчы, вельмі галасістыя і таленавітыя) — вакальная група народнага хора «Нёман» Старасвержаньскага цэнтра культуры і школы мастацтваў. Алена Цаба, Святлана Буй, Ганна Руц, Данута Конюх ведаюць, як прыгатаваць страву з прыстаўкай ЭКА. Усё, што яны прапанавалі гасцям, зроблена з прадуктаў, вырашчаных на сваім агародзе і ў хляве.

Гасцей вітаў старшыня Ярэміцкага сельвыканкама Пётр Наумовіч, а пасля слова трымала адна са старэйшых жыхарак Ярэміч Ганна Уладзіміраўна Бандарык, якая памятае вёску яшчэ да 1939 года. Вядома, не абышлося без узнагарод. Намеснік старшыні ДП «Царука» па ідэалагічнай рабоце Леанід Ямелька ўручаў падарункі лепшым працаўнікам гаспадаркі. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Міхайлаўна Санчук выказала словы ўдзячнасці Ганне Уладзіміраўне Бандарык.

Па матэрыялах Карэліцкай раённай газеты газеты «Полымя»
Іна ЛЕЙКА (фота аўтара)

Больш фота на афіцыйным сайце выдання (перайсці)