Урачыстае адкрыццё танцавальнай залы адбылося ў аг. Трабы Іўеўскага раёна

Новае памяшканне для культурнага адпачынку ў хуткім часе стане сапраўдным цэнтрам прыцягнення для ўсіх жыхароў аграгарадка, якія не ўяўляюць свайго жыцця без творчасці, мастацтва, цудоўнай музыкі, народных танцаў і прыемнай кампаніі. Урачыстае адкрыццё танцавальнай залы прайшло з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў А.А. Хвасько і іншых прадстаўнікоў кіраўніцтва раёна. З прывітальным словам да прысутных звярнулася старшыня Трабскага сельвыканкама В.М. Марусова. Сардэчна сустрэлі гасцей ўдзельніцы аматарскага аб’яднання ўстановы культуры. Канцэртна-забаўляльная праграма “Шырэй круг” прыйшлася даспадобы ўсім гасцям урачыстасці.