V абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”

6 жніўня 2022 года ў г. Смаргонь адбудзецца юбілейны V абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”.
Мы заклікаем Вас у цэнтральны парк горада, які размясціўся на беразе Аксны, на лона прыроды ў традыцыйны беларускі асяродак, з акапэльнымі песнямі, побытавымі танцамі, дудамі ды скрыпкамі. Гасцей чакаюць конкурсныя выступленні фальклорных калектываў і выканаўцаў вобласці, выстаўка-кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці з дэманстрацыяй тэхналагічнага працэсу традыцыйных рамёстваў, дэгустацыя рэгіянальных традыцыйных страў, інтэрактыўныя пляцоўкі з гульнёва-забаўляльнымі праграмамі і майстар-класамі па навучанні побытавым танцам. Самым яскравым эпізодам фестывалю стане канцэрт з удзелам лепшых фальклорных калектываў вобласці.
Прыязджайце — і не пашкадуеце!